Трамп прызначыў новага амбасадара ў Польшчы
- 7.02.2025, 20:53
Амбасаду ЗША ў Польшчы ўзначаліць Томас Роўз.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп пастанавіў прызначыць новым амерыканскім амбасадарам у Польшчы бізнэсмэна, каментатара і выдаўца кансерватыўных поглядаў Томаса Роўза.
Абвяшчаючы аб прызначэнні Роўза на дыпламатычную пасаду, Трамп адзначыў, што ён – «вельмі паважаны бізнэсмэн і каментатар, які амаль дзесяць гадоў вёў паспяховае радыёшоу на Sirius XM».
Таксама Роўз быў выдаўцом і генеральным дырэктарам The Jerusalem Post – ангельскамоўнага ізраільскага партала.
Папярэдні амбасадар ЗША ў Польшчы Марк Бжэзінскі, намінаваны прэзідэнтам Джо Байдэнам, пайшоў у адстаўку ў студзені 2025 года – перад інаўгурацыяй Трампа.