BE RU EN

Пад Менскам пачнуць укладваць бетонныя дарогі

  • 7.02.2025, 21:02

Для «экалагічнай бяспекі і ўстойлівасці да высокіх нагрузак».

Дарогі, якія злучаюць Менск і гарады-спадарожнікі, будуць удасканальваць, паведаміў намеснік кіраўніка галоўнай управы аўтадарог Мінтранса Сяргей Лявончык, пішуць «Менск-Навіны».

Дарожнае пакрыццё паблізу сталіцы найбольш схільнае да ўздзеяння велікагрузаў. І тут знойдзенае выйсце.

Згодна з планамі дарожнай установы, у найбліжэйшыя некалькі гадоў асноўныя транспартныя выхады з Менска (у межах другой кальцавой) зробяць цэментабетоннымі.

Гэта робіцца для «экалагічнай бяспекі, устойлівасці да высокіх нагрузак, даўгавечнасці і адсутнасці каляіны».

Калі планы рэалізуюцца, па дарогах паміж Менскам і гарадамі-спадарожнікамі змогуць бяспечна перамяшчацца транспартныя сродкі з нагрузкай на вось да 11,5 т.

«Таксама гэта падтрымае эканоміку прадпрыемстваў у гарадах-спадарожніках і знізіць надалей фінансавыя затраты на рамонт дарог у менскім рэгіёне», – адзначыў прадстаўнік Мінтранса.

Таксама ў планах у дарожнікаў на 2025 год:

пачатак рэканструкцыі адрэзку аўтадарогі М-3 Менск – Віцебск

капрамонт адрэзку аўтадарогі М-4 Менск – Магілёў з уладувваннем пакрыцця з цэментабетону

рэканструкцыя двух мастоў праз раку Ушу і раку Вілію на дарозе Р-28 Менск – Маладзечна – Нарач.

Апошнія навіны