BE RU EN

Світан: УСУ рыхтуюць расейцам яшчэ адзін «сюрпрыз» у Курскай вобласці

  • 8.02.2025, 10:16

Новы наступ - гэта яшчэ не самае цікавае.

Украінскія вайскоўцы здолелі дасягнуць новых поспехаў у Курскай вобласці, што не на жарт напалохала ворага. Расейцы скардзяцца на няўдачы і патрабуюць звольніць адказных камандзіраў.

Аднак нядаўні поспех САУ ў Курскай вобласці можа быць толькі пачаткам. Падрабязней пра гэта ў штодзённай справаздачы для «24 Канала» распавёў палкоўнік запасу, лётчык-інструктар і вайсковы эксперт Раман Світан.

Украінскія вайскоўцы прарвалі абарону расейцаў у Курскай вобласці. Сілам абароны ўдалося прасунуцца на 5 кіламетраў углыб расейскай тэрыторыі.

Так, у расейскіх тэлеграм-каналах пішуць, што ў населеным пункце Уланку, што на паўднёвы ўсход ад Суджы, было размешчанае камандаванне 810-й брыгады. Праз паспяховыя наступальныя дзеянні УСУ ім давялося ліхаманкава хаваць іх камбрыга.

«Для расейцаў было складана ўтрымліваць гэты кірунак. Там ёсць чыгунка, якая з Суджы вядзе ў Белгарад, і ўздоўж яе рухаліся некалькі нашых батальёнаў тактычных груп, якія ўзялі пад кантроль Чаркаскую Канапельку, што была ў шэрай зоне. Баі ідуць ля Уланка», - распавёў Раман Світан.

Са слоў вайсковага эксперта, украінскім вайскоўцам за апошні дзень удалося выканаць важныя задачы.

«Мы пашырылі кантроль на гэтым вельмі важным кірунку, які вядзе ў бок Белгарада, а таксама знізілі ціск на Гуева. Рух у тыл расейскай групоўкі, якая выходзіла на Гуева, дае кантроль над асноўным лагістычным ланцугом у бок Суджы. Трэба было іх напалохаць, і напалохалі мы іх несумненна», - заўважыў Світан.

Далейшыя дзеянні ўкраінскіх вайскоўцаў будуць залежаць ад наяўнасці сіл і сродкаў.

«Не выключаю, што гэта мог быць падманны ход. Гэта значыць, асноўны ўдар ці пашырэнне можа быць у іншым месцы. Таму яшчэ наперадзе для расейцаў будзе «сюрпрыз», - дадаў палкоўнік запасу.

Апошнія навіны