BE RU EN

Чаму ў Нямеччыне нельга ездзіць на аўто з паўпарожнім бакам?

  • 8.02.2025, 10:19

Адказ здзівіць.

Аўтамабілісты нярэдка сутыкаюцца з экстраннымі сітуацыямі. Да іх ліку можна аднесці і раптоўную адмову рухавіка, напрыклад, праз недахоп паліва. Аднак у некаторых краінах гэта нагода для штрафу.

«Главред» надумаў разабрацца, дзе кіроўцу пагражае штраф за язду на аўтамабілі з амаль пустым бакам.

У Нямеччыне да кіроўцаў выстаўляюць вельмі строгія патрабаванні па тэхнічным стане іх аўтамабіляў.

Напрыклад, перад пачаткам паездкі аўтамабілісты павінны не толькі пераканацца, што іх аўто знаходзіцца ў спраўным стане, але і даведацца ці дастаткова паліва, каб даехаць да пункта прызначэння.

Адзначаецца, што асабліва гэта датычыцца язды па аўтабане, дзе няма ніякіх абмежаванняў па хуткасці. Усякі прыпынак тут за межамі бяспечных адрэзкаў можа скончыцца трагедыяй. Таму той кіроўца, які не прасачыў перад выездам на магістраль, што ў яго баку дастаткова паліва, не проста не вызваляецца ад адказнасці, але і з'яўляецца парушальнікам.

Так, кіроўца прызнаецца вінаватым у халатнасці. Штраф у гэтай сітуацыі складае 70 еўраў.

У той жа час, адзіным выключэннем можа быць сітуацыя, калі паліва скончылася не з натуральнай прычыны, а праз выцек, які аўтамабіліст не знайшоў і не мог своечасова прадбачыць.

Апошнія навіны