BE RU EN

Зусім звар’яцеў

  • Тэлеграм-канал «СерпомПо»
  • 8.02.2025, 10:27

Лаўроўскі дыпламат «жартуе».

Амбасадар Расеі ў Нідэрландах Уладзімір Тарабрын выступіў з ацэнкай ініцыятывы для стварэння спецтрыбуналу па дзеяннях РФ ва Украіне:

«Расейская Федэрацыя ўважае гэтую ініцыятыву за антыправавую, заангажаваную і палітызаваную: наша краіна не ўчыняла акта агрэсіі супраць Украіны, бо дзейнічае ў строгай адпаведнасці з арт.51 Статута ААН. Таму ўсе пастановы гэтага так званага спецтрыбуналу мы будзем уважаць за юрыдычна нікчэмныя».

Адкрываем 51-ы артыкул і чытаем, што «Статут ніякім чынам не закранае неад'емнага права на індывідуальную або калектыўную самаабарону, калі адбудзецца ўзброены напад на Чальца Арганізацыі».

Гэта значыць, што Тарабрын фактычна кажа, што гэта на Расею напалі 24 лютага, а яна абараняецца. «Зусім з глузду з'ехаў» - гаварыў суўдзельнік 24 лютага Жырыноўскі. Вы б, «дыпламаты», што-небудзь больш разумнае прыдумалі.

Тэлеграм-канал «СерпомПо»

Апошнія навіны