BE RU EN

Адзін удар - і няма штаба: як настаўніца геаграфіі дапамагла ліквідаваць камандаванне 35-й брыгады РФ

  • 8.02.2025, 15:27

Апублікаванае відэа рэзананснай аперацыі.

Сілы абароны Украіны адным трапным ударам па цэлі ў акупаваным Селідаве ліквідавалі ўвесь камандны склад 35-й мотастралковай брыгады УС РФ.

З'явілася відэа гэтай аперацыі, знятае з дапамогай дрона.

Яго апублікавала ў Facebook украінская ваенкар Юлія Кірыенка-Мерынава.

Пра гэтую аперацыю стала вядома 7 лютага з расейскіх Z-каналаў. Яны скардзіліся, што ў выніку атакі «адным разам» быў знішчаны ўвесь камандны склад 35-й АМСБр УС РФ.

Мяркуючы з апублікаванага відэа, штаб расейцы размясцілі ў адным са шматкватэрных дамоў акупаванага горада. Быў нанесены ўсяго адзін удар, які сапраўды патрапіў па варожай цэлі.

Паводле інфармацыі Кірыенкі-Мерынавай, удар ажыццявіў борт «Су» Паветраных сіл Украіны. Агонь карэктавала з дапамогай беспілотніка Shark вайсковая пад пазыўным «Ультра» з 25-й асобнай паветрана-дэсантнай Січыслаўскай брыгады УСУ.

«Запусціла яго (Shark - рэд.) у неба трэцяя жанчына ва УСУ, якая навучылася з ім працаваць. Жанчына пад псэўда «Ультра». Жанчына, якая пайшла на фронт, каб фронт не дайшоў да яе роднага Дняпра. Жанчына, якая ў мірным жыцці настаўніца геаграфіі», - напісала ваенкар.

Апошнія навіны