У Беларусі ўвядуць псіхалагічную гутарку для педагогаў
- 8.02.2025, 16:25
Праводзіць яе будуць у тым ліку медыкі.
З педагогамі ў Беларусі будуць праводзіць псіхалагічную гутарку. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на міністра адукацыі Андрэя Іванца.
Такую навацыю прадугледжвае законапраект "Аб змене законаў у пытаннях забеспячэння правоў дзяцей". "Дэпутаты" яго прынялі ў першым чытанні.
Як будзе праходзіць гэтая гутарка, вызначыць саўмін. Але ўжо ёсць міжведамасная працоўная група і мяркуецца, што праводзіць сумоўе будуць медыкі і педагогі-псіхолагі.
У першую чаргу такую псіхалагічную гутарку будуць праходзіць педагогі, якія ўладкоўваюцца на працу.