BE RU EN

Піўную культуру ўнеслі ў спіс нематэрыяльнай спадчыны ў Чэхіі.

  • 8.02.2025, 17:10

Цяпер краіна плануе падаць заяўку на ўключэнне гэтай традыцыі ў спіс ЮНЕСКА.

Чэхія афіцыйна прызнала сваю піўную культуру часткай нацыянальнай нематэрыяльнай спадчыны. Цяпер краіна плануе падаць заяўку на ўключэнне гэтай традыцыі ў спіс ЮНЕСКА.

У краіне працуе больш за 550 піваварных заводаў, і ў гэтай галіне занята блізу 65 тысяч чалавек.

Пры гэтым мясцовыя жыхары ўсё часцей адмаўляюцца ад алкаголю. Паводле звестак Чэшскай асацыяцыі піваварняў, цяпер на душу насельніцтва прыпадае ў сярэднім 128 літраў піва ў год: гэта самы нізкі паказчык з 1963 года (менш пілі піва толькі падчас пандэміі). Для параўнання: яшчэ ў 2009 годзе на душу насельніцтва прыпадала 153 літры піва.

У Чэхіі таксама імкнуцца зрабіць піваварства больш экалагічным. Напрыклад, піва брэндаў "Вэлкапаповіцкі Козел" (Velkopopovicky Kozel) і "Гамбрынус" (Gambrinus) больш не прадаюць у пластыкавых бутэльках.

Чэхія стала трэцяй еўрапейскай краінай пасля Нямеччыны і Бэльгіі, якая афіцыйна прызнала сваю піўную культуру нематэрыяльнай культурнай спадчынай. Бэльгійскую піўную культуру таксама ўключылі ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва ЮНЕСКА ў 2016 годзе.

Апошнія навіны