У Менску забіў гейзер каля станцыі метро
- 8.02.2025, 17:49
Некалькі вуліц могуць застацца без ацяплення.
У Менску прарвала трубаправод у раёне станцыі метро «Спартыўная». Адтуль хвошча гарачая вада, і па некалькіх адрасах людзі рызыкуюць застацца без ацяплення. Паломку ўжо ліквідуюць, паведамілі ў "Мінскэнерга".
"Сёння а 15.30 у сувязі з пашкоджаннем трубаправода квартальных цеплавых сетак у раёне ст.м. "Спартыўная" адбыўся выкід гарачай вады на паверхню", - гаворыцца ў паведамленні.
Магчымы перабоі цеплазабеспячэння ў менчукоў па наступных адрасах:
- вул. А.Полацкай 1, 5;
- вул. Прытыцкага, 39, 41, 43, 45, 47, 49, 51, 59;
- вул. Бельскага 24, 26;
- вул. Адоеўскага 70;
- Царква прападобнай Ефрасінні Полацкай.
Ліквідацыяй паломкі займаюцца дзве брыгады аварыйна-аднаўленчай службы філіялаў "Менскія цеплавыя сеткі" РУП "Мінскэнерга".