Момант ліквідацыі расейскага Су-25 патрапіў на відэа
- 8.02.2025, 18:05
Яго кошт - $11 мільёнаў.
Сілы СПА 28-й брыгады УСУ імя Рыцараў Зімовага паходу знішчылі расейскі штурмавік Су-25 пад Тарэцкам Данецкай вобласці, дзе працягваюцца цяжкія баі.
У Сеціве з'явілася відэа падзення збітага расейскага борта.
Адзначым, што Су-25 - савецкі штурмавік, браніраваны дагукавы вайсковы самалёт. Паступіў на ўзбраенне СССР у 1981 годзе.
Галоўнай задачай Су-25 з'яўляецца падтрымка з паветра наземных сіл і знішчэнне жывой сілы і бранятэхнікі.
Кошт самалёта Су-25 складае 11 млн даляраў.