BE RU EN

Колькі зараз каштуе арандаваць кватэру ў Менску?

  • 8.02.2025, 18:39

Кошты выраслі.

Зняць аднапакаёвую кватэру ў Менску зараз у сярэднім каштуе $375. Цана ў параўнанні са студзенем вырасла на 2,2%, пішуць "Менск-Навіны".

Арэнда 2-пакаёвых кватэр патаннела што да першага месяца зімы на 1,3% і складае $517 у месяц.

Калі гаворка ідзе пра 3-пакаёвыя кватэры, то тут кошт дасягае $702. Гэта на 4,5% менш, чым месяцам раней.

Попыт на арэнду кватэр у Менску ў лютым у параўнанні са студзенем павысіўся больш як на 23 працэнты. Аб'яў аб здачы кватэр стала больш на 15%.

Паводле розных ацэнак, кошт доўгатэрміновай арэнды ў Менску за 2024 год вырас на 10-20%.

Апошнія навіны