Прэм'ер Эстоніі назваў "знамянальным днём" адлучэнне краін Балтыі ад энэргасістэмы РФ
- 8.02.2025, 19:43
Заўтра краіны Балтыі сінхранізуюцца з кантынентальнай Еўропай.
Прэм'ер-міністр Эстоніі Крыстэн Міхал назваў "знамянальным днём" адлучэнне краін Балтыі ад агульнай з Расеяй энэргасістэмы.
Яго заяву прыводзіць ERR.
У суботу Міхал сустрэўся з еўракамісарам энэргетыкі і жыллёвага будаўніцтва Данам Ёргенсенам, з якім яны разам наведалі сеткавае прадпрыемства Elering.
На сустрэчы абмяркоўвалі пытанні сінхранізацыі электрасетак краін Балтыі з дыяпазонам частот кантынентальнай Еўропы, а таксама далейшае супрацоўніцтва па ўмацаванні абароны крытычнай інфраструктуры.
- Сёння знамянальны дзень. Эстонія разам з Латвіяй і Літвой адключылася ад расейскага дыяпазону частот, і заўтра мы сінхранізуемся з кантынентальнай Еўропай. Уступленне ў Шэнгенскую зону адкрыла для нас межы Еўропы, і цяпер мы далучаемся да найбуйнейшай у свеце частотнай зоны, - заявіў Міхал.